Тэхналогіі і экалогія: каардынатар арт-фестывалю SPRAVA і
сузаснавальнік IT-кампаніі правядуць бясплатны майстар-
клас для старшакласнікаў
20 лютага распачнецца адукацыйная праграма праекта «Першыя» для
беларускіх старшакласнікаў. Вучні 9, 10 і 11-х класаў з усёй краіны
змогуць бясплатна прыняць удзел у майстар-класе з удзелам
сузаснавальніка IT-кампаніі Feeling Digital і каардынатара папулярнага
арт-фестывалю SPRAVA.
Першы анлайн майстар-клас па тэмах «Тэхналогіі» і «Экалогія» адбудзецца ўжо
ў гэту суботу, 20 лютага, аб 11-й гадзіне на сайце www.generation.A1.by .
Першы блок будзе прысвечаны тэме «VR і AR-тэхналогіі, якія зменяць
заўтрашні дзень». Спікерам выступіць Мітрый Соркін – сузаснавальнік і
крэатыўны прадзюсар IT-кампаніі Feeling Digital. А ў якасці спецыяльнага
госця на сустрэчу запрошаны пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя»
Самуіл Алексін, які ў сваім выступе на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
прапанаваў дадаць у школьную праграму курсы робататэхнікі.
Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя»
www.generation.A1.by .