Айці-каманда Лошыцкага фестывалю праводзіць велапакатушку

Минск, 4 Апреля 14:00 - 18:00

Сустракаемся 4 красавіка на базе Фаланстэра а 14:00 і рушым разам на роварах* ў Лошыцкі парк. 

Нагода: падрыхтоўка да Лошыцкага фестывалю, які робіцца жыхарамі для жыхароў і плануецца на пачатак траўня.

План сустрэчы:

  • даследуем мясцовасць Лошыцкага парку для таго, каб разгарнуць айці-палатку падчас фэсту;
  • фатаграфуем і здымаем відэа;
  • пасля даследвання парку едзем у кавярню і гуляем у мэш-гульню “Дамашняя сетка”.

Запрашаем жыхароў Лошыцы і актыўных мінчукоў далучыцца і плённа правесці час.

Жадаючым больш паглыбіцца ў дзейнасць айці-каманды, чытаць тут, ды запаўняць анкету!

*Пры ўдзеле без ровараў падыходзьце а 15.00 да галоўнага ўваходу ў Лошыцкі парк і тэлефануйце +375 29 1274267, [email protected]

Даведка:
 

Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
 

Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
 

Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, улица Захарова, 77А

Идут 3

  • 3 гостя
© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].