Запрашаем Вас на новы варкшоп Ciklum Practice Leaders: «Эмпатыя ў Design thinking: Як ствараюць іннавацыйныя рашэнні?»
Вы пазнаёміцеся з глыбокімі асновамі Design thinking і этапамі сэсіі дызайн-мыслення. Таксама ўдакладнім з чаго складаецца добры прадукт і якія рашэнні - іннавацыйныя.
Варкшоп – праактыўны трэнінг, які складаецца з 20% інфармацыі і 80% практычных дзеянняў. Агучаныя веды адразу выкарыстоўваем для развіцця ўласнай ідэі, праекта, прадукта.
Мы будзем працаваць індывідуальна, у парах і ўсёй групай удзельнікаў.
У практычнай частцы вы зробіце карту стэйкхолдэраў уласнага прадукта, пазнаёміцеся з галоўным інструмантам эмпатыі – глыбіннае інтэрв'ю і падрыхтуеце эфектыўныя пытанні для сваіх карыстальнікаў.
Мы перакананыя «there are needs, not problems!». Таму сфармулюем пазыцыянаванне некалькіх прадуктаў, зыходзячы з гэтага падыходу.
Завітвайце на варкшоп, калі вам важна даведацца:
- як стварыць іннавацыйны і папулярны прадукт
- што заўсёды набывае чалавек
- як фармуляваць каштоўнасць прадукта, каб гэта патрапляла ў «сэрца»
- як размаўляць з кліентам, каб не мяняліся запросы
- як эканоміць на класічных маркетынгавых актыўнасцях.
Бонус: натхненне ад па-новаму сфармуляванай місіі вашага прадукта.
Спiкер:
Яўген Бойка
Стварае ўласнае Агенства іннавацыяў «АІР»,
Ментар праектаў на краўдфандынгавай платформе «Улей»,
Партнёр bibox.by
Варкшоп адбудзецца ў мiнскiм офiсе кампанii Ciklum: вул. Кальварыйская 42, бiзнес-цэнтр «Каскад Альфа», 4 паверх.
Калi Вы зацiкаўленныя, калi ласка, зарэгіструйцеся па наступнай спасылцы: https://goo.gl/a1vGsr
Да сустрэчы!