Дакладная навука па-беларуску ў тэхніцы, эканоміцы і грамадстве
27 мая 2015, 19.00, Магілёў, зав. Чкалава, 16, Цэнтр «Кола»
- 1. Беларуская школа кібернетыкі і яе практычныя вынікі.
- 2. Нацыянальная мова як фактар поспеху ў дакладнай навуцы.
- 3. Магчымасць навучання навіне ў інфарматыцы і кібернетыцы: семінары, курсы і вышэйшая асвета.
- 5. Універсітэцкі дыплом па інфарматыцы і кібернетыцы.
Уваход вольны. Пішыце свае пытанні, пажаданні на электронную пошту, тэлефануйце.
Выступы прадстаўнікоў ГА Інстытут матэматыкі і кібернетыкі :
Упершыню з пасляваенных гадоў беларусы могуць атрымаць вышэйшую адукацыю па-беларуску ў дакладных навуках. Гэтую магчымасць стварае асветная праграма “Інфарматыка” адчыненая Інстытута матэматыкі і кібернетыкі у мінулым годзе. У межах праграмы вядзецца навучанне праграмістаў і кібернетыкаў. Асаблівую адметнасць праграме “Інфарматыка” дае магчымасць навучэнцам атрымаць веды не толькі у традыцыйных галінах матэматыкі і інфарматыкі, праграмавання, так і ў новых галінах кібернетыкі, распрацоўка якіх толькі вядзецца. У выніку міжнароднага супрацоўніцтва кваліфікацыі навучэнца пацвярджаецца дыпломам бакалаўра з інфармацыйных тэхналогій дзяржаўнага ўзору, атрыманым па стандартах балонскай сістэмы.
Заявы на навучанне можна падаваць ужо зараз.
Выступ Паўла Букі, дырэктара Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, аб выніках беларускай школы кібернетыкі ў даследаванні тэхнікі, эканомікі, грамадства. Інстытут мае новыя вынікі вынікі на усіх узроўнях навукі: ад распрацоўкі новых тэхнічных уладжанняў і інфармацыйных сістэм да матэматычных і фундаментальных праблем які узнікаюць пры гэтых распрацоўках. Уласная тэорыя дазваляе даследчыкам інстытута прапаноўваць новыя вельмі эфектыўныя алгарытмы ў камп’ютарных графіцы, базах звестак, інфармацыйных сістэмах і сетках, кіраванні вытворчасцю, канструяванні, асвеце, дзяржаўным будаванні і іншых галінах. Экспертыза гэтых распрацовак праводзілася на прэстыжных міжнародных канферэнцыях вядучых міжнародных кібернетычных і матэматычных арганізацый.
Упершыню ў Беларусі і ў СНД выкладаецца навучальны цыкл кібернетыкі “Кібернетыка” (“Алгарытмы і метады тэорыі ведаў”), распрацаваны на аснове ўласных тэарэтычных вынікаў Інстытута, у тым ліку ўласнай тэорыі і ўласна распрацаваных камп'ютарных алгарытмаў. У цыкл таксама ўключаныя курсы (навучальныя прадметы) па самых перадавых тэорыях і практыках, якія знаходзяцца на стрыжні развіцця камп'ютарных навук і кібернетыкі (як агульнай тэорыі для камп'ютарных навук), запатрабаваныя на практыцы і дазваляюць навучэнцам будаваць найбольш эфектыўныя і прыгожыя праграмы.
infarmatyka.org
https://www.facebook.com/infarmatyka
+375 29 768 86 23 (МТС) +375 25 713 26 27 (life) +375 44 540 83 58 (velcom)