EdTech Hackathon

Минск, 6 — 7 Августа 09:00 - 20:00

Прывітанне, Сябры!


Вось мы і вырашыліся зарганізаваць свой першы EdTech Hackathon 6-7 жніўня, каворкінг бізнэс-цэнтра  Кампус (campus.by, Мінск, вул. Я.Коласа, 73).
Улічваючы летні перыяд, першы хакатон пройдзе ў скарочаным фармаце. Мы будзем працаваць два дні. Пачнем раніцою ў суботу і скончым фінальнымі прэзентацыямі ў нядзелю ўвечары. Мы не будзем працаваць ноччу.

Мы шукаем матываваных удзельнікаў, гатовых ствараць і распрацоўваць свае ўласныя edtech прадукты. Праграмы і пляцоўкі для абмену досведам, тэхналогіі для адсочвання эмацыянальнага стану навучэнцаў, тэхналогіі для пошуку адукацыйных рэсурсаў, навучання і арганізацыі адукацыйнага працэсу; існуе бясконцае мноства магчымасцей для стварэння і развіцця ўласнага адукацыйнага праекту.

Вы будзеце забяспечаны месцам для працы вашай каманды ў самым новым і інавацыйным каворкінгу Беларусі. У пастаяным доступе для вас будзе вада, гарбата і кава. Арганізатары прадугледжваюць для вас піццу і закускі пад час Хакатона.

Каб ідэі ўдзельнікаў EdTech Hackathon працягвалі развівацца пасля хакатону і не пайшлі “у стол”, лепшым камандам будзе прапанавана пастахакатонаўскае суправаджэнне ў выглядзе дадатковых сэсій з ментарамі і спецыялістамі.

Генеральны партнёр EdTech Hackathon – плацёжная сістэма БЕЛКАРТ.
Вельмі рады, што тэма EdTech не застаецца без увагі карпарацый. А гэта значыць, што дзякуючы БЕЛКАРТ ва ўдзельнікаў хакатона будуць лепшыя ўмовы і магчымасці.

Увага! Колькасць месцаў абмежавана!  Запаўненне дадзенай формы не гарантуе ваш удзел. Да ўдзелу ў Хакатоне будуць запрошаны найбольш матываныя ўдзельнікі.


Рэгістрацыя на ed-tech.by. Да хуткай сустрэчы!

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Бізнес-цэнтр Campus, Мінск, вул. Я.Коласа, 73

Идут 0

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].