Чацвёрты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 23 сакавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім дакументальнае кіно “Па-за клавіятурай”.
Гэта фільм пра легендарны торэнт-трэкер "Пірацкую Бухту" (The Pirate Bay). З'ёмкі суда над стваральнікамі торэнт-трэкера Готфрыдам Свартхольмам Варгам, Фрэдрыкам Нэйі, Пітэрам Сундэ.
Разважаем над пытаннямі: ці легальны торэнт-трэкеры? ці варта дазваляць людзям дзяліцца медыа кантэнтам? што рабіць стваральнікам кантэнта, які шарыцца ў торэнтах?
Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.
Глядзім! Думаем! Гічым!