<Культурны> </код>. Хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры

Вильнюс, 9 — 11 Сентября

Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius абвяшчаюць збор ідэй і ўдзельнікаў(-іц) на першы хакатон праектаў для культуры Беларусі – як сферы каштоўнасцяў, асновы ідэнтычнасці і прафесійнага поля ў яго разнастайнасці.

“КУЛЬТУРНЫ КОД” – гэта выдатная магчымасць:

  • Атрымаць доступ да моцнай экспертызы запрошаных ментараў і ментарак, падабраных адпаведна заяўленым ідэям.
  • Сабраць міждысцыплінарную каманду спецыялістаў, якіх зазвычай цяжка знайсці
  • Пазнаёміцца з цікавымі і амбітнымі ідэямі адмыслоўцаў у актуальнай культуры Беларусі і з сумежных сфер
  • Рэалізаваць “набалелыя” ідэі для беларускай культуры, мастацтва, спадчыны, якія патрабуюць тэхналагічнай асновы ці “абгорткі”

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА

  • Культурніцкія/творчыя дзеячы з самых розных сфер дзейнасці
  • Спецыялісты(-кі) у ІТ і/альбо бізнесе: праграмісты, бізнес-аналітыкі
  • Маркетолагі і PR-менеджары, дызайнеры і інш.

МАГЧЫМЫЯ ТЭМЫ ДЛЯ ПРАЕКТАЎ

  • Бізнес- і стартап-ідэі на аснове сінтэзу культурніцкай/мастацкай дзейнасці і тэхналогій
  • Інструменты для анлайн-удзелу і прыцягнення аўдыторый да культурных мерапрыемстваў
  • Алічбоўка аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны
  • AR/VR/XR-тэхналогіі для дыгіталізацыі культурніцкага досведу (у тэатрах і перфарматыўных практыках, арт-экспазіцыях і музеях, гарадскіх прасторах і інш.)
  • IT-інструменты для нэтворкінгу ў сферы культуры і па прадметных абласцях
  • NFT-платформы, аўкцыёны на блакчэйн-тэхналогіях
  • Legaltech, fintech-праекты для падтрымкі мастацтва, спадчыны і прафесійных супольнасцяў у культуры

Не абмяжоўвайцеся пазначанымі тэмамі - прапануйце свае ідэі на карысць беларускай культуры ўнутры краіны і за мяжой!

Натхніцеся таксама дакладамі канферэнцыі Digital Future of Belarus.

Далучайся!

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Вильнюс, улица Витянё, 18

Идут 0

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].