Квэст да Дня роднай мовы пройдзе ў Мінску, Лідзе і Магілёве

Минск, 22 — 23 Февраля

Ці будзеце Вы адзначаць Дзень роднай мовы, залежыць ад Вас. Але калі ўжо вырашылі для сябе, што родная мова займае важную частку Вашага сэрца, вось адзін з варыянтаў, як аддаць пашану роднай мове, а таксама цікава прабавіць час - удзельнічаць у “Моўным квэсце”.

Каб узяць удзел, перш-наперш, трэба ўсталяваць мабільны дадатак SAY.BY, даступны для Android і iOS і апынуцца ў адной з лакацый правядзення квэсту:

У суботу 22 лютага, у Мінску на “Мова Фэсце”. У гэтым месцы да заданняў ад SAY.BY будуць далучаны ўжо не віртуальныя, а рэальныя заданні ад партнёраў свята.

У суботу, але ўжо ў Лідзе, дзе квэст аб’яднае 3 лідскія кавярні, якія шануюць і падтрымліваюць родную мову. Чаго толькі вартыя іхнія назвы “Тутака”, “Тамака”, “Добрая кава”.

У нядзелю 23 лютага ў магілёўскім кафэ “Шпаркі Лось”, адной з галоўных рысаў якога з’яўляецца беларускамоўнае абслугоўванне.

Сутнасць квэста - адшукаць і адсканаваць адмысловым дадаткам “сакрэтныя коды беларускага арнаменту”, што фактычна ўяўляюць сабой стылізаваныя QR коды. Кожны код адкрывае заданне, якое неабходна выканаць.

Яшчэ адзін варыянт, як апынуцца ў лакацыі правядзення квэсту - працаваць у кампаніі, якая вырашыла правесці прыватны варыянт квэста для сваіх супрацоўнікаў.

21 першага лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. З кожным годам усё больш і больш гэта свята звяртае на сябе ўвагу і ў нашай краіне. Магчыма, гэта з-за цяперашняга стану беларускай мовы, а можа гэта звязана з тым, што ўсё больш і больш людзей вяртаюць яе ў сваё жыццё і робяць усё магчымае, каб не проста яе захаваць, але зрабіць усё ад іх залежнае, каб яна больш гучала ў нашым асяроддзі.

Спіс лакацый правядзення квэсту, а таксама правілы можна паглядзець па спасылцы.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Мінск “Мова Фэст” (ОК 16); Лiда кавярнi “Тутака”, “Тамака”, “Добрая кава”; Магілёў, кафэ “Шпаркі Лось”

Идут 4

  • 4 гостя
© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].