Праект «Новыя ідэі для Беларусі» запрашае на лекцыю Яўгена Чорнага – прадуктовага дызайнера беларускага офіса Fitbit – «Насімая электроніка – next big thing, якая зменіць нашае жыццё»?
Уваход вольны, патрэбна рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная!).
Fitbit пачаў вырабляць насімую электроніку, калі Apple Watch не існавала нават на паперы. Гэтая кампанія са штаб-кватэрай у ЗША і адзіным замежным цэнтрам распрацоўкі – у Мінску, буйны вытворца насімых трэкераў для спорту і фітнесу. Першы Fitbit пабачыў свет у 2009-ым, а ўжо ў 2014-ым годзе кампанія атрымала $ 754 млн выручкі (гэта, напрыклад, на $ 24 млн больш за EPAM Systems) і дасягнула рынкавай капіталізацыі ў $ 9 млрд (што амаль у 3 разы больш за EPAM). Сёння кожны трэці насімы дэвайс у свеце – гэта Fitbit. З ім нават бачылі Барака Абаму.
Мы паразмаўляем з беларускім дызайнерам Fitbit пра тое, як насімая электроніка хоча стаць сучасным айфонам, навошта нам яшчэ адзін дэвайс, і як у будучыні кампаніі кшталту Fitbit зменяць нашае жыццё (спадзяемся – да лепшага).
Прыходзьце!
Обсуждение