Заўтра, аўторак, 20.00 збіраемся на базе Фаланстэра і ўсталёўваем сабе на лакал Мапу заўтрашняга дня ў нямецкім варыянце Karte von morgen. Для таго, каб пачаць разбірацца ў кодзе :)
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да праекта Мапа!
Яго мэта - зрабіць бачнымі ініцыятвы і некамерцыйныя арганізацыі у Беларусі, адлюстроўваючы іх на мапе. Гэта опэнсорс праект, пабудаваны на адкрытасці і даверы. Менавіта такую будучыню мы бачым і жадаем стварыць :)
Таксама раяпавядзем пра Хакатон, што ў жніўні з 11 па 18 разам з нямецкімі распрацоўшчыкамі, і як да яго далучыцца.
П.С. А фотка з праекта Мэш яшчэ у 2015 годзе. Крыху халадку вам з Лошыцкага парку.
Жадаеце сачыць за навінаміФаланстэра і Праекта Мапа? Далучайцеся у вк, фб, інстаграме.