А 20.00 збіраемся на базе Фаланстэра і працуем разам над open source праектам Мапа заўтрашняга дня, форк нямецкага праекта Karte von morgen.
Яго мэта - зрабіць бачнымі ініцыятвы і некамерцыйныя арганізацыі у Беларусі, адлюстроўваючы іх на мапе. Гэта опэнсорс праект, пабудаваны на адкрытасці і даверы. Менавіта такую будучыню мы бачым і жадаем стварыць :)
Таксама раяпавядзем пра Хакатон, што адбудзецца ў жніўні з 11 па 18 разам з нямецкімі распрацоўшчыкамі, і як да яго далучыцца.
Дапамагаем ўсім цікаўным зрабіць тэставае заданне для удзелу у Хакатоне: усталяваць Мапу на лакал :)
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да праекта Мапа!
П.С. А фотка з праекта Мэш яшчэ у 2015 годзе. Крыху халадку вам з Лошыцкага парку.
Жадаеце сачыць за навінамі Фаланстэра і Праекта Мапа? Далучайцеся у вк, фб, інстаграме. (Таксама усе пытанні пра Хакатон можна задаваць у тэлеграм групе)