Сустрэча мэшклуба адбудзецца 28 лютага на базе Фаланстэра.
Згодна абазначанаму плану будуць разгледжаны:
- Тэорыя. Архітэктура сетак. Пагаворым асноўныя вызначэнні, тэрміны*. Разгледзім прыклад з Самалі.
- Практыка. Устанаўліваем праграмы на роўтэры TP-Link TL-WDR4300
- Сацыяльная частка. Распрацоўваем тэкст улёткі і абвесткі пра мэш сеткі для лакальных супольнасцяў.
- Вайфай карта. Прагаворваем канцэпцыю "вайфай" вэб-сэрвіса.
- Натуем вынікі ў вікі і план на наступнае паседжанне клуба.
Сустрэча не абмежавана дадзеным планам, але ўдзельнікі будуць надаваць найбольш увагі менавіта яму. Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш клуба на вікі старонцы.
*Дамашняе заданне. Усім, хто жадае далучыцца да працы клуба рэкамендуем прачытаць 85-121 старонкі па асновах сетак.
Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.