Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 14 сакавіка на базе Фаланстэра.
Згодна абазначанаму плану будуць разгледжаны:
Тэорыя. Раздача IP-адрасоў (DHCP, IPv4, IPv6). Вайфай-частоты, каналы. DC-серверы.
Практыка.
- TP-Link наладжваем gateway для Internet (дротавы і бяздротавы). Сканчваем наладкі і правяраем правільнасць канфігуравання жалеза.
- Павялічваем радыюс мэш сеткі (выносім элементы на вуліцу).
- Змяняем праграмы на Ubiquiti PicoStation M2.
Сацыяльная частка.
- Планаванне падрыхтоўкі да дваровага піяру: пошук зацікаўленых разгарнуць мэш сетку.
- Пагутарым пра карты і як з імі магчыма папрацаваць.
- Плануем падарожжа на месца Лошыцкага фэсту.
- Складаем тэксты для постэраў і ўлёткі.
Сустрэча не абмежавана дадзеным планам, але ўдзельнікі будуць надаваць найбольш увагі менавіта яму. Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы.
*Дамашняе заданне. Усім, хто жадае далучыцца да працы клуба рэкамендуем прачытаць 126-145 старонкі па асновах сетак.
Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.
Дата і час: 14 сакавіка, пачатак у 16:00.
Працягласць: ~3 гадзін
Кантакт: +375 29 1274267
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.