Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 28 сакавіка. Сустракаемся а 14.00 на базе Фаланстэра. Далей рушым на месца тэставага іспыту, у ангар, і разгортваем сетку.
Згодна плану клуба ў першую чаргу сустрэча прысвечана практыцы:
- Разгортваем сетку ў вялікім ангары. (Выкарыстоўваем роўтары TP-LINK WDR4300, Ubiquity Picostation, Ubiquity NanoStation)
- Робім два шлюза ў Інтэрнэт (адзін з DSL, другі з 3G)
У сацыяльнай частцы гутарым пра вайфай карту сетак Мінска і як з ёй магчыма працаваць.
Падрыхтоўка да сустрэчы:
- Шукаем валанцёра на фота рэпартаж і відыё, бо будзем рабіць унікальную з'яву для мясцовых краёў.
- Неабходна машына або рукі, каб перанесці абсталяванне з базы Фаланстэра ў ангар і назад.
- З сабой добра ўзяць смачныя нішцякі і гарбату ў тэрмасе, цёплае адзенне. Бо каля 4-5 гадзінаў будзем на "вуліцы" (у ангары).
*Дамашняе заданне. Чытаем старонкі 55-83 кнігі па асновах вайфай сетак.
Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы. Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.
Па пытаннях і прапановах тэлефануйце: +375 29 1274267
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.