Сустрэча geek commit_: Linux Install Party

Минск, 24 Декабря 16:00 - 19:00
  • linux

Сустрэча прысвечана знаёмству з Linux, ўсталеўцы і базавай наладке яго асяродзя, вырашэнню руцінных задачаў.

Для каго

Запрашаем карыстальнікаў кампоў і ноўтаў, якія хочуць зразумець ў чым перавага Linux, як працаваць з кансолью, як ўсталёўваць софт. А тым, хто ужо на Linux, дапамагаем у вырашэнні руцінных задачаў.

Для чаго гэта сустрэча:

  • Пазнаёміцца з опенсорсам, ідэямі свабоднага кода,
  • Падзяліцца сваімі ведамі,
  • Вырашыць парачку руцінных задачаў.

Сустрэча нацэлена на практыку. Варта ўзяць свой ноўтбук, куды будзе ставіцца Linux, ці на якім ён ужо стаіць.
Будзем працаваць з сістэмамі Ubuntu, Lubuntu, Fedora, Linux Mint. Калі вы жадаеце паставіць сабе адну з сістэмаў — паведаміце якую да пачатку сустрэчы.
Калі вам цікава паўдзельнічаць у якасці гледача - гэта таксама магчыма — запрашаем!

План сустрэчы

  • Што такое опенсорс, як з гэтым звязана Linux.
  • Наладка прынтэра HP на Fedora.
  • Усталёўка Lubuntu на SONY VIAO.
  • Наладка аўтаматычнага абнаўленне.

Дата: 24 снежня
Пачатак: 16:00
Працягласць: 2—3 гадзіны
Месца: вул. Змітрака Бядулі, 3, пам 2Н, «Фаланстэр» (уваход са двара).

Арганізатар — МГА «Фаланстэр»Інфармацыйным пaртнер — dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт — гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, ул.З.Бядули 3

Идут 2

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].