12 траўня каманда Лічбавай майстэрні запрашае на сустрэчу, прысвечаную тэме інтэграцыі модуля прыёма ахвяраванняў на сайты грамадскіх арганізацый.
План сустрэчы:
- Прэзентуем вынікі пілотнага выпрабавання модуля прыёма ахвяраванняў напрацягу лютага-сакавіка.
- Прадэманструем працэс устаноўкі, функцыянала і працы існуючага рашэння на асобным лэндынгу.
- Збярэм найбольш гарачыя чаканні аўдыторыі
- Распавядзем планы каманды Лічбавай майстэрні па ўладкаванні модуля на бліжэйшы год.
Для каго?
- Грамадскія арганізацыі, якія маюць сайт і гатовы развіваць унутраны фандрайзінг на іх.
- Распрацоўшчыкі (бэкэнд, фронтэнд), якія жадаюць уцягнуцца ў працэс і пазнаёміцца з камандай, якая развівае праект дагэтуль.
- Медыя, якім цікава пашырыць навіны пра магчымасці, якія адкрываюцца для грамадскіх арганізацый пры прымянненні такога рашэння.
Прадгісторыя
Напрацягу апошніх 5 месяцаў айціваланцёры распрацоўвалі опэнсорснае рашэнне для прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі метадам эквайрынга (банкаўскімі карткамі), якія маюць уласныя сайты (лэндынгі). Модуль “Doika” ужо працуе. Нам бы хацелася пашырыць яго выкарыстанне, а таксама, абмеркаваць як найбольш гарачыя чаканні з мэтай яго паляпшэння.
Дата: 12 траўня
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).
Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.
Даведка:
Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.