Першы мітап дасць магчымасць пачынаючым айці-спецыялістам атрымаць веды, як працуе Лічбавая майстэрня з git агулам і сэрвісам github.com у прыватнасці.
Падчас мітапа мы разгледзім:
- Што такое тэхналогія git
- Што такое bash
- Што такое сэрвіс github, яго асноўныя функцыі.
- Спіс каманд git, якія варта вывучыць
- Як мы працуем з github на праектах
- Прыклад лэндынга Градка
- Прыклад сайта Лічбавай майстэрні
- Ствараем свой рэпазіторый
- у гіт,
- на гітхабе,
- дадаем першы каміт.
- Працуем з іншым рэпазіторыем
- робім форк,
- дадаем змены (pull request).
- Разглядаем найбольш частыя цяжкасці пачаткоўцаў у праектах Майстэрні.
- Падказкі і візуалізацыі github, якія дапамагаюць лепш разумець код.
- Што прачытаць паглядзець для наступнай сустрэчы.
- Блок “Пытанні-адказы”.
Дата мерапрыемства: 10 лютага.
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны
Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by.
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Заяўляецеся ў анкете.
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой)
Таксама збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў. Адшкадуй рубель!