ГА Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (Беларусь) праводзіць
Азнаямленчы семінар
“Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі”
Мэта: на семінары будзе расказана што такое тэорыя ведаў, і тэхналогіі, якія яна прапанавала для стварэння высакаякасных алгарытмаў, праграм, інфармацыйных сістэм і сетак
На каго разлічаны: на спецыялістаў зацікаўленых у росце ўласнага прафесійнага ўзроўня: праграмістаў, спецыялістаў у IT-тэхналогіях, мэнеджараў IT праектаў, якіх цікавяць інавацыйныя тэхналогіі стварэння праграм і інфармацыйных сістэм.
Час: 29.07.2014 у 19:00
Месца: Мінск, Маскоўская 20, пак. 500 (ст. м. “Інстытут культуры”)
Кошт: бясплатна
Што даведаюцца ўдзельнікі семінару?
1. Кібернетыка. Навошта яна праграмісту
Што рабіць калі напісаная праграма тармозіць? Ці не хапае памяці? Правільнае рашэнне – змяніць алгарытм. Вядома, што адны алгарытмы будуць эфектыўныя, а іншыя – не. Як граматна выбраць ці стварыць эфектыўны алгарытм для сваёй задачы? Як у гэтым пытанні дапаможа кібернетыка – пра гэта мы будзем гаварыць на семінары.
2. Тэорыя ведаў. Яе адрозненне ад вядомых тэорый сістэм і кібернетыкі.
Мы будзем гаварыць пра дзве асноўныя фішкі (інавацыі) кібернетычнай тэорыі ведаў. Першая – выкарыстанне для пабудовы алгарытму ўласных сувязей аб’екту (прадметнай вобласці). І чаму гэта дазваляе будаваць эфектыўныя алгарытмы. І другая – апісанне аб’ектаў, у якіх магчымыя інавацыі (у якіх у працэсе іх работы з’яўляецца навіна). А таксама – чаму ўсе тыповыя камп’ютарныя сістэмы: файлавыя сістэмы, сістэмы дакумента звароту, сайты, сеткі WEB і WEB 2.0 належаць да сістэм з навіной, чаму на практыцы ўлік гэтай навіны – неабходны. І абмяркуем новыя магчымасці якія даюць розныя алгарытмы з улікам такой навіны.
3. Прыклады: алгарытмы тэорыі ведаў.
Іерархічныя алгарытмы дынамічнай камп’ютарнай графікі.
Як паскорыць камп’ютарную графіку (відэя, анімацыю, 3D, картаграфію)? Як зрабіць яе рэалістычнай? Як пры гэтым абыйсціся без суперкамп’ютара? Як згенераваць яе ў рэальным часе? Гэта – адна з бягучых задач IT-індустрыі. Мы абмяркуем серыю алгарытмаў дынамічнай камп’ютарнай графікі, прапанаваных у тэорыі ведаў. У гэтых алгарытмах графічныя элементы звязаныя між сабой, што дазваляе зменшыць час выканання алгарытму да ~N (ліку піксэляў), а ў многіх практычных выпадках – да ~ln(N) – з нязначнай стратай якасці. На семінары будзе прадэманстраваны просты алгарытм, што дэманструе асноўную ідэю і магчымасці новай графікі. А таксама – расказана аб рашэнні гэтым жа алгарытмам іншых графічных задач: распазнавання (літар і выяў), гіперсціскання графікі (відэя), візуалізацыі “фізічнай” мадэлі ў рэальным часе. Аб досведзе выкарыстання гэтай графікі для картаграфіі, навігацыі, робататэхнікі, CAD, іншай спецыялізаванай графікі.
Новая іерархічная архітэктура баз ведаў.
Як развязацца з праблемамі баз звестак? Як зрабіць базы стабільнымі? І маштабуемымі. Як пазбыцца патрэбы несупыннага ручнога адміністравання і абслугоўвання? Як аднавіць інфармацыю ў выпадку разбурэння структуры базы? На семінары будзе прадстаўленая іерархічная архітэктура баз ведаў (звестак), распрацаваная ў тэорыі ведаў, у якой адзінкі (запісы) утрымліваюць структуры і алгарытмы (прадметнай вобласці), што дазваляюць аднаўляць па адзінцы стан (змест) навакольных запісаў, структуру ўсёй базы. Прычым самі гэтыя алгарытмы – выпрацоўваюцца ў працэсе працы базы. У выніку, база такой архітэктуры здольная аднаўляцца і захоўвае дзеяздольнасць пры парушэннях элементаў і структуры. Будзе абмеркаванае стварэнне размеркаваных іерархічных баз: множанне баз з наступнымі ўзаемаабменамі (складаннем інфармацыі ў сістэме многіх баз).
Сеткі ведаў (knowledge networks) і сеткі ўлады (sway networks).
Сучасныя сеткі – ствараюць магчымасць інфармацыйных абменаў. Але самі гэтыя абмены застаюцца неарганізаванымі, выпадковымі. Як адсеяць спам, рэкламу і інтэрнэт-махляроў? як выбраць інфармацыю, адпаведную твайму ўзроўню ведаў? Сёння – гэтыя задачы вырашаюцца ўручную. Сеткі ведаў (knowledge networks) і сеткі ўлады (sway networks) – новая архітэктура вышэйшага ўзроўня, якая ўладкуе абмен ведамі ў сетках (лакальных ці глабальных). Мы абмяркуем некаторыя ключавыя элементы гэтых сетак: яе структуру (сістэму іерархічныя каардынат), аўтаматызацыю надання каардынат, і працэсы ўзважвання (ацэнкі) кантэнту ў іх. Будзе расказана аб прыкладанні архітэктуры Сетак ведаў і сетак улады ў еўрапейскіх праектах, для стварэння галіновых і нацыянальных сетак у Беларусі.
Аэд-працэсар.
Аэд-працэсар – архітэктура працэсара, распрацаванага ў тэорыі ведаў, здольнага складаць і множыць любыя лікі любой разраднасці: цэлыя, REAL, камплексныя, матрыцы, вектары, тэнзары і інш. Акрамя лікаў аэд-працэсар дазваляе разлічваць вынікі складання і множання (любога ўзаемадзеяння) любых сістэм апісаных тэорыяй ведаў. У тым ліку – графічных элементаў, запісаў іерархічных баз ведаў, інфармацыі ў сетках ведаў. Будзе паказаная структура аэд-працэсару, і абмеркаваная парадыгма праграмавання на аэд-працэсарах.
Складанне новых алгарытмаў сродкамі тэорыі ведаў.
Любы эфектыўны алгарытм – выкарыстоўвае сувязі, уласцівыя яго аб’екту (прадметнай вобласці), каб вызначыць характарыстыкі аб’ектаў і яго частак і выключыць паўторныя пераразлікі. Тэорыя ведаў прапануе простую і звязную сістэму характарыстык: элементы, канструкцыі, сувязі, працэсы, мэты і інш., прыгодную для апісання любых сістэм (аб’ектаў), і такім чынам – для складання алгарытмаў для гэтых аб’ектаў. На семінары будзе расказана асноўныя схемы, развітыя тэорыі ведаў для апісання сістэм. А таксама – прадэманстраваныя прыклады выкарыстання гэтых схем для складаных задач.
4. Магчымасці навучання тэорыі ведаў у Беларусі.
Будзе расказана пра асноўныя магчымасці навучання тэорыі ведаў: курсы і семінары па тэорыі ведаў і яе алгарытмах і Асветную праграму Інфарматыка.
Хто будзе праводзіць семінар? Павел Бука. Аўтар курсаў па тэорыі сістэм, тэорыі ведаў, іерархічных алгарытмах дынамічнай камп’ютарнай графікі, камп’ютэрным мадэляванні механікі натуральных сістэм (фізічных, хімічных і біялагічных), апісанні сістэм сродкамі тэорыі ведаў, кібернетыцы грамадства і інш. Аўтар больш 50 навуковых публікацый па гэтых і іншых тэмах. Выкладчык і дырэктар навучальнага семінара Інстытута матэматыкі і кібернетыкі з 1995 года.
Дырэктар Інстытута матэматыкі і кібернетыкі.
Удзел вольны, без абавязковай рэгистрацыі. Але для лепшага узаемадзеяння, каб лектар ведаў, які узровень ведаў удзельніка семінару, лепей зарэгістравацца на семінар: дашліце на адрас [email protected] ліст з вашым імем, і словамі “Азнаямленчы семінар” у полі “Тэма”.
+375 44 704 91.29 (velcom)
+375 29 768 86 23 (МТС)
+375 25 713 26 27 (life)
+375 44 540 83 58 (velcom)
[email protected]
https://www.facebook.com/infarmatyka
https://sites.google.com/site/infarmatyka