У Дзень ведаў мы адмыслова збіраемся, каб абмеркаваць новыя магчымасці развіцця ведаў у сучасным грамадстве. І робім акцэнт на веды на беларускай мове.
А калі больш дакладна: Фаланстэр ладзіць сустрэчу і майстар-клас па Вікіпедыі 1 верасня, а 18.00, у Музеі гісторыі беларускага кіно.
Пытанні сустрэчы датычацца прынцыпаў працы Вікіпедыі, яе супольнасці, далейшага развіцця адкрытых праектаў. А таксама брашуры, якая будзе дапамагаць пачаткоўцам далучыцца да вікі-актыўнасці.
Падрабязней тут.