Запрашаем на лекцыю менеджара па прадуктоваму маркетынгу карпарацыі Google ў краінах СНД Паўла Бандуры.
Напрыканцы мінулага года Google абвесціў пра выхад на рынак digital-сервісаў у Беларусі, а гэтай восенню YouTube атрымаў беларускую лакалізацыю і адчыніў для беларусаў свой рынак відэа-рэкламы.
Павел Бандура кіруе супрацай з беларускімі кампаніямі ў межах праекта Google Partners і мае вялікі досвед у тэлекамунікацыях і стратэгічным кансалтынгу.
«Ідэя» запрасіла Паўла паразмаўляць пра тыя магчымасці, якія Google дае бізнесу сёння і пра тое, чаго чакаць заўтра. Як самакіраваныя машыны заваююць свет і наколькі гэта паўплывае на нашае паўсядзённае жыццё і рынак працы? Чаму мы яшчэ не носім акуляраў дапоўненай рэальнасці Google — і ці варта пачынаць? Што такое Nest і калі нашыя кватэры стануць такія ж разумныя, як і нашыя тэлефоны? І наагул, якую будучыню спрабуе пабудаваць для нас Google (ды і навошта)? Пра гэта мы і пагутарым з нашым спікерам.
Часопіс «Ідэя» запрашае ўсіх прыняць удзел у сустрэчы з Паўлам, які з’яўляецца нячастым госцем у Беларусі. Калі ласка, рыхтуйце свае цікавыя пытанні і прыходзьце!
Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя.
Група ў «Фэйсбуку» і група ва «УКантакце»