Праект анлайн-часопіса IdeaBY.org “Новыя ідэі для Беларусі” запрашае на размову з заснавальнікам і CEO кампаніі Maps.Me Юрыям Мельнічкам. Maps.Me. - сусветна вядомы беларускі IT стартап, які займаецца распрацоўкай прыстасавання афлайн-мапаў для мабільных дэвайсаў (iTunes, GooglePlay і г.д.). З лістападу 2014 года кампанія з’яўляецца часткай Mail.Ru
Group.
Юрый Мельнічак раскажа, як стварыць паспяховы IT стартап з нуля выкарыстоўваючы
адкрытыя (open source) тэхналогіі, як знайсці сваю прыбытковую нішу не толькі ў Беларусі, але і
ў свеце. Выступоўца таксама коратка распавядзе, якія праблемы чакаюць беларускага IT
стартапера і як іх не пужацца. Заснавальнік Maps.Me спыніцца на досведзе кампаніі Maps.Me і
параіць, як распачаць уласную IT справу ў Беларусі.
Размова адбудзецца ў пятніцу 30 студзеня а 19:00 у галерэі “Ў”. Наведавальнікі змогуць
задаць уласныя пытанні выступоўцу на QA сесіі, а таксама атрымаюць магчымасць
паразмаўляць з ім асабіста за келіхам віна пасля лекцыі.