Прэзентацыя праекта анлайн платформы Інструмент Удзелу ад арганізацыі Фаланстэр* адбудзецца 25 красавіка ў 13.00 ў межах Тыдня Устойлівага Развіцця*.
На сустрэчы каардынатары праекта распавядуць пра працэсс стварэння платформы, яе магчымасці і прадэманструюць працу з ёй. Удзельнікі змогуць задаць пытанні, выказаць свае меркаванні, чым дапамагчы далейшаму развіццю праекта. Таксама госці даведаюцца пра лепшыя сусветныя практыкі электроннага ўдзелу*.
“Напачатку задумы нам важна было, каб розныя ініцыятывы ад грамадскіх арганізацый і грамадзян, якія кранаюць вялікія групы людзей, станавілся больш даступнымі для шырокага ўдзелу і больш адкрытымі для грамадскасці. Нашы намаганні - гэта пачатак развіцця электроннай дэмакратыі Беларусі,” - кажа адзін са стваральнікаў пляцоўкі Міхаіл Волчак.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Магчыма далучыцца да мерапрыемства ўдалена.
Па пытаннях пішыце на [email protected]
Праграма:
- Якія сёння маюцца сродкі электроннага ўдзелу ў свеце.
- Прэзентацыя платформы Інструменту Удзелу.
- Накірункі валанцёрскай і партнёрскай працы.
- Як можна развіваць электронны ўдзел у Беларусі?
- Пытанні і адказы, у тым ліку ад сеціўных удзельнікаў.
- [Магчымы выступы экспертаў у галіне электроннага кіравання].
Даведка:
*Тыдзень устойлівага развіцця - гэта комплекс мерапрыемстваў, арганізаваных праграмай падтрымкі Беларусі ад ўрада Германіі, з мэтай роста дабрабыта беларускага грамадства ў сферах экалогіі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці.
*Фаланстэр - гэта маладёжная арганізацыя, мэта якой развіваць грамадскія супольнасці і грамадства з дапамогай сеціва Інтэрнэт. На працягу апошняга года сіламі актывістаў і валанцёраў вялася праца над стварэннем платформы Інструмент Удзелу.
*Электронны ўдзел - гэта агульна прыняты тэрмін, якім пазначаецца ўдзел грамадзян у працэссе дзяржаўнага адміністравання, прадастаўлення паслуг, прыняцця рашэнняў і фарміравання палітык з дапамогай інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сродкаў (напрыклад, Інтэрнэт). Варта адзначыць, што электронны ўдзел надае вялікую ўвагу месцу гармадзян ў электронным кіраванні.